21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. З мэтай папулярызацыі, а таксама з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы ДУДА «Ружанскі ШПЦ» прынялі удзел у QUIZ-гульне «Дзень роднай мовы», якую падрыхтавалі работнікі дзяржаўнай установы культуры «Ружанскі палацавы комплекс рода Сапег».