Ружанскі шматпрофільны цэнтр прыняў удзел у раённым этапе абласнога фестывалю дзіцяча-юнацкага мастацтва «Тэатральны прыстанак». На суд журы і гледачоў была прадстаўлена публіцыстычная драма-казка «Крок ў бессмяротнасць» Ніны Мацяш, прысвечаная памяці Ціхана Барана, 12-гадовага хлопчыка з вёскі Байкі, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. Словы Памяці- цэнтральнага персанажа драмы-казкі- гучаць сёння актуальна як ніколі: Вайна прайшла — мы атрамалі волю! Усё ў нас у жыцці як мае быць… Я — Памяць. І ніколі не дазволю пра гэты подзвіг хлопчыка забыць. Жывіце людзі ў згодзе і кахайце! Няхай вам свеціць сонейка штогод! Прашу — часцей пра Цішку ўспамінайце- Ён быў сваёй Радзімы патрыёт! Ролі выконвалі: Памяць — Анастасія Гурынец, Цішка — Смірноў Багдан, Буслік — Зашчук Захар, нямецкі афіцэр — Глонці Цімур, Фрыц — Семянюк Максім. Танец «Пажар» выканалі навучэнцы гуртка «Школа Танца». Пастаноўку падрыхтавалі Манчык А.У., педагог тэатральнага гуртка «Ліцадзеі» і Рыпінская В.В., педагог гуртка «Канферанс+».

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

DSCN6653DSCN6655DSCN6658DSCN6659DSCN6662DSCN6663DSCN6667DSCN6673

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.