22 лютага у Цэнтры творчасці прайшла гутарка-віктарына «З легендаў і казак былых пакаленняў…», прымеркаваная да Дня роднай мовы. Свята падрыхтавала і правяла дырэктар шматпрофільнага цэнтра, педагог гуртка «Роднае слова» Манчык А.У., дапамагалі вучні гуртка Анонічава Аляксандра і Коваль Аляксандра. На працягу свята гучалі вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь, пра родную мову, гучалі беларускія народныя песні.